Такіх памочнікаў у вучняў не адзін, а некалькі. І ў кожнага свая роля ў дасягненні агульнай мэты — дапамагчы дзецям засвоіць правілы напісання і вымаўлення. А яшчэ зацікавіць прадметам. Аднак без выкарыстання сучасных тэхналогій зрабіць гэта складана. Так лічыць настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Курыловіч. Разам з навучэнцамі ён працуе над праектамі па папулярызацыі роднай мовы сярод дзяцей і дарослых. А гэта значыць, з’яўляюцца электронныя платформы, мабільныя дадаткі, прымяняецца і тэхналогія дапоўненай рэальнасці.
Заданне ад настаўніка Мікалая Курыловіча.
Калі адказаць цяжка, значыць, інтэрактыўны комплекс вам адназначна спатрэбіцца.
Якія кветкі ў беларускай мове маюць назву «браткі»? (Адказ знойдзеце ў канцы артыкула.)
Толькі-толькі закончыліся заняткі ў 10-м класе. На партах у вучняў падручнікі і некалькі відаў слоўнікаў. Настаўнік адзначае, што апошнімі яны карыстаюцца даволі часта.
—Прасцей жа звярнуцца да электроннага перакладчыка… — заўважаю я.
— Так! Але, ведаеце, я яшчэ не сустракаў лічбавага слоўніка беларускай мовы, у правільнасці переклада якого можна быць упэўненым, — адказвае Мікалай Юр’евіч. — Класічная работа з папяровым слоўнікам гарантуе найлепшы вынік.
Таму ў гэтым напрамку працы — непачаты край. Аб’яднаць родную мову з інфармацыйнымі тэхналогіямі — гэта значыць зрабіць яе прывабнай для сучаснай моладзі.
У Мікалая Юр’евіча выдатныя памочнікі. Так, Максім Сувораў і Аляксандр Мяльгуй перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Разам з настаўнікам яны стварылі адукацыйную платформу «БМВ» — «Беларуская мова вучням». Рэсурс дапамагае якасна падрыхтавацца да ЦЭ. Сёння Максім і Аляксандр ужо студэнты, вучацца ва універсітэтах Мінска.
— А мы працягваем працаваць над новым праэктам, разлічаным на ўсіх аматараў беларускай мовы, — тлумачыць Мікалай Курыловіч.
Гэта навучальна-гульнявы інтэрактыўны комплекс «Ясь». Падрабязней пра яго расказваюць юныя аўтары — школьнікі Максім Атраховіч і Ілля Валынец.
— Галоўная мэта — падрыхтоўка вучняў да іспытаў і наогул папулярызацыя нашай роднай мовы ў грамадстве, — заўважае Ілля.
Свае распрацоўкі хлопцы прадстаўлялі на конкурсе даследчых работ у секцыі «Беларуская мова». Амаль што ўсе удзельнікі прапанавалі журы класічныя філалагічныя праекты. А тут дзіва! Робаты і беларуская мова. Нечакана.
— Наш комплекс уключае тры інтэрактыўныя элементы. Па-першае, новы лінгвістычны сайт з карыснай інфармацыяй. Яго рабіла ўся каманда праекта. Па-другое, галасавы памочнік «Ясь». Ён прадстаўляе сабой бібліятэку аўдыёзапісаў. Уводзіш пэўны запыт, напрыклад, трэба паўтарыць арфаграфію. І слухаеш лінгвістычны матэрыял на прыгожай, меладычнай і правільнай беларускай мове. Па-трэцяе, на сайце мы размясцілі яшчэ і гульню з элементамі робататэхнікі, — працягвае Ілля.
Хлопцы стварылі спецыяльнае поле, па якім трэба рухацца віртуальнымі меткамі. Кожны шаг — адказ на пытанне. Іх правільнасць ацэньвае робат, ён галоўны суддзя. Калі вучань памыляецца, віртуальны памочнік робіць сумны твар. І наадварот, усміхаецца, калі адказ правiльны.
— У кастрычніку я стаў удзельнікам адукацыйнай смены ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку і менавіта там зацікавіўся робататэхнікай, — заўважае Ілля.
Ён разам з Максімам уздельнiчаў ў распрацоўцы сайта і праграміраваў робатаў.
Якія могуць быць пытанні ў гульні? Мне прапанавалі адказаць на тыя, што прызначаны для вучняў 5-га класа. Як, напрыклад, называецца вялікая гара снегу, намеценая ветрам?
— На рускай — сугроб. А на беларускай… — запнулася я на простых рэчах. — Складана.
Мне падказваюць: «Сумёт». Ніколі б не здагадалася. Таму робат мне і не ўсміхнуўся.
— Матэрыял цалкам грунтуецца на патрабаваннях школьнай праграмы. Нягледзячы на тое, што інтэрактыўны комплекс знаходзіцца ў працэссе напаўнення, цікавасць да яго ўжо праяўляюць і замежныя карыстальнікі. Мы бачым гэта па наведваннях сайта, — расказвае Мікалай Юр’евіч.
Даведачна
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы.
* Браткі — рус. «анютины глазки».
Источник: Агентство «Минск-Новости»