Закранаючы тэму залішняга дакументаабароту, была акцэнтавана ўвага на пытаннях супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі: яны не павінны ўскладаць на настаўнікаў неўласцівыя для іх даручэнні.
На тое, што пытанні па залішнім дакументаабароце ў школах і прыцягненні настаўнікаў да выкання неўласцівых ім функцый заканадаўча ўрэгуляваны, таксама звярнуў увагу намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.
— Настаўнікі неаднаразова ўзнімалі абазначаныя пытанні, на Рэспубліканскім педагагічным савеце яны таксама былі закрануты кіраўніком краіны, — нагадаў А.Кадлубай. — Для вырашэння праблемы былі арганізаваны сустрэчы на месцах з педагагічнымі калектывамі. У выніку быў прыняты і адрэдагаваны шэраг дакументаў, у новай рэдакцыі прынята пастанова № 164 “Аб упарадкаванні збору інфармацыі і дзейнасці педагагічных работнікаў”. У ёй пералік дакументаў для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапоўнены пералікам дакументаў, якія з’яўляюцца падчас работы ў сацыяльнага педагога, педагога-псіхолага, кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.
Намеснік міністра адукацыі нагадаў, што пастановай № 164 уносяцца карэктывы, якія выключаюць вядзенне педагогамі першай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” паўрочнага планавання. Акрамя гэтага, выдадзены загад міністра адукацыі № 474 “Аб выключэнні запытаў”, які ўводзіць забарону на збор інфармацыі шляхам рассылак, запытаў на электронную пошту і ў месенджарах. Таксама дапоўнена інструктыўна-метадычнае пісьмо “Аб асаблівасцях арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на 2024/2025 навучальны год”.
— У мэтах урэгулявання пытанняў міжведамаснага ўзаемадзеяння падрыхтаваны адпаведны праект і ўнесены змяненні ў адпаведныя дакументы, — дадаў А.Кадлубай. — Прынятыя меры накіраваны на шырокае інфармаванне педагогаў аб прымаемых мерах па скарачэнні дакументаабароту і выключэнні практыкі прыцягнення педагогаў да тых мерапрыемстваў, якія ім неўласцівы.
Менавіта для таго, каб інфармаваць настаўнікаў па згаданых пытаннях, на сайце міністэрства створана рубрыка аб упарадкаванні збору інфармацыі і дзейнасці педагагічных работнікаў. У ёй размешчаны нарматыўна-прававы акт і інфармацыя па пытаннях дэбюракратызацыі і вядзення дакументацыі ва ўстановах адукацыі. Па словах намесніка міністра адукацыі, пра гэтую рубрыку ведаюць не ўсе дырэктары і намеснікі дырэктара.
— У рубрыцы сабрана ўся інфармацыя, якой можна кіравацца, калі прыходзяць запыты з сумежных органаў, — акцэнтаваў намеснік міністра. — Інфармацыя, якую там знойдзеце, дапаможа сфармуляваць кампетэнтны адказ на супярэчлівыя дзеючым дакументам запыты. Яшчэ адзін крок, які быў накіраваны на вызначэнне праблем залішняга дакументаабароту ў школах, — арганізацыя гарачай лініі: яна працавала з канца кастрычніка і да пачатку снежня. Усяго да нас паступіла 312 зваротаў, з якіх толькі 15 тычыліся пытанняў па скарачэнні дакументаабароту.
Пра меры, якія прымаюцца ў раёне па вырашэнні праблемы залішняга дакументаабароту, расказала начальнік упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама Ірына Садоўская:
— Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вядзецца дакументацыя, рэкамендаваная Міністэрствам адукацыі. Непатрэбныя і дубліруючыя дакументы выключаны з дакументаабароту, а вядзенне дакументацыі пераведзена ў электронны фармат.
Источник: Издательский дом «Педагогическая пресса»