Навучэнцы з нулявым вынікам на ЦЭ змогуць пераздаць яго ў жніўні
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Навучэнцы з нулявым вынікам на ЦЭ змогуць пераздаць яго ў жніўні

Абнаўленні ў Кодэксе аб адукацыі былі абмеркаваны ў межах прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Доме прэсы, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

96 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Як адзначалася, на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі». Новыя нормы або нормы, якія прынцыпова змяняюць дзеючыя, не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта шліфоўка Кодэкса аб адукацыі дзеючай рэдакцыі, якая носіць тэхнічны характар.

— Што тычыцца прафесійнай і вышэйшай адукацыі, законапраект прадугледжвае нормы, якія прадастаўляюць гарантыі маладым спецыялістам, звольненым у сувязі з прызывам, але не накіраваным на праходжанне службы (па прычыне хваробы прызыўніка, укамплектаванасці вайсковай часці), на займанне ранейшай пасады на працягу 5 дзён з дня атрымання адпаведнага паведамлення ад ваеннага камісарыята, — расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў. — Прадугледжваецца абавязковасць узгаднення ўстановамі адукацыі размеркавання, пераразмеркавання выпускнікоў з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў і выканаўчымі камітэтамі, а таксама асобнымі галіновымі міністэрствамі.

Акрамя таго, ёсць прапанова, якая падтрымана: даць права на атрыманне стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю не толькі за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту, але і ў прыватных установах адукацыі. Прадугледжваюцца гранты на навучанне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пражываюць за мяжой, па адукацыйнай праграме па падрыхтоўцы асоб да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі нашай краіны. Адной з умоў прадастаўлення гранта з’яўляецца веданне рускай мовы.

Яшчэ адной унесенай нормай стане магчымасць прысваення статусу бізнес-школы ўстановам дадатковай адукацыі дарослых з мэтай папулярызацыі гэтага віду адукацыі, падрыхтоўкі будучых кіраўнікоў у межах праграм дадатковай адукацыі дарослых, у тым ліку для выхаду на знешні контур.

Што зменіцца для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з карэкціроўкай Кодэкса аб адукацыі, расказала журналістам намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова. Яна адзначыла, што на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі будуць уведзены дзве істотныя навацыі, якія дазволяць пашырыць магчымасці ў дачыненні да навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

— Практыка паказала, што пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове спецыяльнай адукацыі ўзнікаюць выпадкі, калі ў гэтыя групы просяць залічыць навучэнцаў, якія скончылі школу і атрымалі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, але ў іх з’явілася пэўнае пагаршэнне здароўя і ім рэкамендавана навучанне без агульнай сярэдняй адукацыі. З прычыны такіх частых выпадкаў у Кодэкс аб адукацыі было вырашана ўнесці допуск такіх навучэнцаў да рэалізацыі праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі без агульнай сярэдняй пры наяўнасці ў іх адпаведнага накіравання, якое выдаюць цэнтры карэкцыйнага развіцця. Гэта значыць, калі навучэнцу паказана навучанне, мы ў выключным выпадку дапускаем яго да навучання па гэтай праграме, — расказала А. Пятрова.

Наступная навацыя — вызваленне ад кампенсацыі сродкаў асоб, якія атрымалі адукацыю на аснове праграмы спецыяльнай адукацыі.

На сёння першае працоўнае месца ім прадастаўляецца і будзе прадастаўляцца на тых жа ўмовах. На дзяржаўным узроўні прынята рашэнне: калі па нейкіх прычынах такі выпускнік не можа працаваць, то, улічваючы выключнасць гэтай катэгорыі, трэба вызваліць яго ад кампенсацыі сродкаў, — адзначыла А. Пятрова.

На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўносяцца змяненні, якія прадыктавала нам жыццё, — заўважыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова. — Так, прапаноўваецца, каб вучэбныя заняткі для навучэнцаў 10-х класаў завяршаліся, як і для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў, 25 мая. Гэта звязана з тым, што для дзесяцікласнікаў прадугледжаны вучэбна-палявыя зборы.

Наступная норма, якая ўводзіцца ў кодэкс, звязана з цэнтралізаваным экзаменам: прадугледжана магчымасць вызвалення ад ЦЭ навучэнцаў 11-х класаў па медыцынскіх паказаннях. Таксама замацоўваецца практыка правядзення рэпетыцыі ЦЭ. Ужо два разы яна арганізоўвалася ў студзені. Акрамя таго, прадастаўляецца права навучэнцам 11-га класа, якія на ЦЭ атрымалі нуль балаў, яшчэ раз паспрабаваць свае сілы ў іншыя тэрміны (у прыватнасці, у жніўні). На сёння выпускнікі, у якіх такі вынік, не маюць магчымасці атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, а могуць зрабіць гэта толькі на наступны год, прайшоўшы ЦЭ.

У абноўлены кодэкс унесена норма аб тым, што навучэнцы павінны прысутнічаць на ўроках у адзенні дзелавога стылю, за выключэннем тых вучэбных заняткаў, дзе ўстаноўлены іншыя патрабаванні. Гаворка ідзе пра прадметы «Фізічная культура і здароўе» і «Працоўнае навучанне», — падкрэсліла І. Каржова.

Источник: Издательский дом «Педагогическая пресса»

96 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок