Андрэй Іванец: да 20 жніўня ўсе школы павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Андрэй Іванец: да 20 жніўня ўсе школы павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года

Падрыхтоўку да новага навучальнага года і шэраг іншых надзённых тэм міністр адукацыі Андрэй Іванец абмеркаваў з педагагічнай грамадскасцю Клімаўшчыны, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

566 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

У рамках адзінага дня інфармавання міністр падрабязна азнаёміўся з матэ­рыяльнай базай навучальных устаноў раёна. Першым пунк­там у маршруце стала Барсукоўская базавая школа. Установа малакамплектная: у верасні вучобу працягнуць 36 вучняў і 9 дашкалят. Стараннямі педагагічнага калектыву школа ўжо гатова да сустрэчы з навучэнцамі.

— Цалкам замянілі ўсе драўляныя аконныя блокі на сучасныя, адрамантавалі вучэбныя кабінеты, спартыўную і актавую залы, тэхналагічна пераабсталявалі харчаблок, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Плош­ча нашага ўчастка — больш за гектар. У падтрыманні парадку дапамагаюць вучні. Улетку яны даглядаюць расліны і кветнікі. Увогуле, у перыяд канікул у школе не перастаюць гучаць дзіцячыя галасы. Для навучэнцаў функцыянаваў аздараўленчы лагер. Рэгулярна хлопцы і дзяўчаты прыходзяць на спартыўныя пляцоўкі і стадыён, дзе для іх праводзяцца гульнявыя праграмы, — расказала дырэктар Ірына Анціпенка.

Цікавае лета арганізавалі для вучняў і ў сярэдняй школе № 1 Клімавіч. Лагеры розных профіляў, спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльныя мерапрыемствы загартоўвалі і зараджалі дзяцей пазітыўнымі эмоцыямі. Зараз ва ўстанове чакаюць дзяцей, якія адпачылі і набраліся сіл. Да пачатку новага навучальнага года тут падрыхтаваліся загадзя, бо рамонт быў толькі касметычны.

— Некалькі гадоў назад у нас адбылася мадэрнізацыя. Школа істотна змянілася як знешне, так і ўнутрана. Былі капітальна адрамантаваны фасад, сцены, падлога, майстэрні і спартзала. Да ўсяго гэтага ставімся беражліва, таму і рамонт сёлета быў мінімальным. Знакавым стала абнаўленне столі ў фае, афарбоўка сцен на ўсіх паверхах і цокаля па перыметры будынка. На школьным двары з’явіліся новыя лавачкі і тратуарная плітка, — паведаміла дырэктар Алена Маскалёва.

На стадыі завяршэння рамонтныя работы і ў 4-й гарадской школе. Установа таксама не так даўно была мадэрнізавана. Сёлета калектыў зрабіў упор на перааснашчэнне сталовай: у абедзеннай зале абнавілі мэблю, у харчаблок паставілі неабходную тэхніку. Сучаснае абсталяванне цяпер ёсць у майстэрнях па працоўным навучанні, на стадыёне зроблена бегавая дарожка, а на тэрыторыі размясціўся шэраг прыгожых клумб і малых архітэктурных форм.

— Зараз ва ўстановах адукацыі гарачая пара. Ідзе фінальны этап падрыхтоўкі да новага навучальнага года. У Клімавіцкім раёне праведзена вялікая работа ў гэтым кірунку. Пытанні падрыхтоўкі трымаюцца на кантролі па ўсёй краіне. Да 20 жніўня школы павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці. Да 1 верасня школы будуць прыведзены ў належны стан. Бацькі могуць быць упэўнены: дзеці знаходзяцца ў надзейных руках і атрымаюць добрую адукацыю і выхаванне, — адзначыў Анд­рэй Іванец.

Абмеркаванне прыярытэтаў работы ў новым навучальным годзе адбылося на базе Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Тут міністр адукацыі сустрэўся з кіраўніцтвам навучальных устаноў і педагогамі раёна. Акрамя арганізацыі вучэбнага працэсу, у рамках дыялогу шмат гаварылі аб значнасці выхаваўчай работы.

— Сёння педагог павінен умець разгледзець дзіця, але не толькі ў плане яго здольнасцей па вучэбных прадметах. Неабходна ўбачыць у вучню асобу і развіваць яе. Больш увагі трэба ўдзяляць навучэнцам з АПФР, якія маюць асаб­лівыя адукацыйныя патрэбы. Усе нашы дзеці павінны атрымаць прафесію і пуцёўку ў жыццё, — заўважыў Андрэй Іванец.

Размаўляючы з педагогамі, Андрэй Іванавіч зрабіў акцэнт на ўзаемадзеянні з сям’ёй, прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці, ахове правоў дзяцінства. Дасканала было разгледжана пытанне забеспячэння ўстаноў адукацыі педагагічнымі кадрамі.

— Матэрыяльна-тэхнічная база, вучэбна-метадычнае забеспячэнне — значны аспект. Але ключавая фігура ў сістэме адукацыі — настаўнік, — падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, у новым навучальным годзе запланавана ўдасканаленне функцыянавання педагагічных і ўвогуле ўсіх класаў прафесійнай накіраванасці. Яны будуць замацаваны за канкрэтнымі ўніверсітэтамі. Штомесяц будуць арганізаваны выезды ва ўстановы адукацыі або на прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі. Гэта дазволіць зрабіць заняткі больш практыка-арыентаванымі, а прафесійны выбар вучняў — больш свядомым.

У ходзе размовы не раз падкрэслівалася: у Год якасці перад адукацыйнай сферай стаіць задача павышэння якасці адукацыі на ўсіх узроўнях. Але не менш важным застаецца выхаванне. Галоўнае для навучальных устаноў — выгадаваць кожнае дзіця сумленным чалавекам, грама­дзянінам, патрыётам.

Истчоник: Издательский дом «Педагогическая пресса»

566 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме

Электронное пособие «Сборник готовых решений. 80 приказов на начало учебного года»

Настоящий сборник содержит 80 готовых приказов по учреждению общего среднего образования (УОСО) на начало 2026/2027 учебного года, а также 36 приложений к ним, разработан...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 788