Заснаваны герб і сцяг Гродзенскага раёна
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Заснаваны герб і сцяг Гродзенскага раёна

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2020 г. № 410 заснаваны герб і сцяг Гродзенскага раёна, а таксама зацверджаны палажэнні аб іх, апісанне і выява.

838 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Заснаваныя геральдычныя сімвалы з’яўляюцца ўласнасцю Гродзенскага раёна. Правам распараджацца імі валодае Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.

Выява герба і флаг могуць размяшчацца:

  • на будынках, у якіх знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання Гродзенскага раёна;
  • у памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў;
  • у службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Дадзеныя сімвалы могуць выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні народных, працоўных, сямейных свят, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

Што тычыцца апісання сімвалаў, то герб Гродзенскага раёна ўяўляе сабой чырвоны варажскі шчыт, апраўлены справа і злева слупамі серабрыстага колеру, зверху – папярочкай такога ж колеру, знізу – хвалістай блакітнай пятой. У цэнтры поля размешчана залацістая галава зубра з рагамі серабрыстага колеру.

 Герб Гродненского района

Флаг Гродзенскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры вонкавага боку якога размешчаны герб Гродзенскага раёна.

 Флаг Гродненского района

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

За афіцыйным апублікаваннем сачыце ў раздзеле «Официальное опубликование».

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь

838 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
• • •

Спецфонд Президента Беларуси. Победители каких конкурсов, конференций, олимпиад имеют право на поощрения в 2025 году?

Постановлением Министерства образования от 25 февраля 2025 г. № 45 установлен перечень международных и республиканских мероприятий, победители которых имеют право на поощ...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 248
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок