Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Урад зацвердзіў тэрмін правядзення ў 2021/2022 гг.

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Урад зацвердзіў тэрмін правядзення ў 2021/2022 гг.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 г. № 563 у Беларусі з 14 снежня 2021 г. па 14 студзеня 2022 г. пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

323 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Удзел у акцыі прымуць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, іншыя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Грамадскія аб’яднанні таксама далучацца да акцыі.

Падчас акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы, каб павіншаваць дзяцей з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. Дзецям будуць уручаны падарункі, а таксама аказана дапамога ў вырашэнні актуальных праблем.

Акрамя таго, у г. Мінску(на базе Палаца Рэспублікі) у рамках названай акцыі адбудзецца дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў для:

  • навучэнцаў кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў;
  • навучэнцаў, узнагароджаных па выніках раённых, абласных (Мінскай гарадской), рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў;
  • навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце;
  • дзяцей ва ўзросце 8–14 гадоў з ліку:
    • дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў;
    • дзяцей-інвалідаў;
    • дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў;
    • дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу Следчага камітэта, органаў унутраных спраў і фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, што загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы (службовых абавязкаў), з сем’яў работнікаў, што абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах, на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, што загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
    • дзяцей пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Разам з тым у Палацы Рэспублікі ў перыяд з 14 снежня 2021 г. па 14 студзеня 2022 г. для 1500 навучэнцаў і дзяцей вышэйпералічаных катэгорый адбудуцца рэспубліканскі навагодні баль і прадстаўленні з уручэннем падарункаў.

Дакумент прадугледжвае стварэнне арганізацыйнага камітэта па правядзенні ў г. Мінску мерапрыемстваў у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Старшынёй арганізацыйнага камітэта назначаны Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, намеснікам старшыні – Міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Акрамя таго, пастановай рэкамендавана правесці дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей у час зімовых школьных канікулаў у абласных цэнтрах і г. Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, кіраўніцтва гарадоў і раёнаў.

Крынiца: pravo.by

323 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
• • •

Весенние каникулы-2024 в Беларуси: когда начнутся и сколько продлятся

К своему завершению подходит самая длинная учебная четверть – третья. В предвкушении приятного отдыха находятся как дети, так и взрослые. Все причастные к школьному проце...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 488
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок