Для вырашэння выхаваўчых праблем

Для вырашэння выхаваўчых праблем

753 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

На Брэстчыне падвялі вынікі абласнога інтэрнэт-фестывалю рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце “Пошук! Творчасць! Поспех!”. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА пры падтрымцы рэгіянальных вучэбна-метадычных кабінетаў.

- Інтэрнэт-фестываль, у якім удзельнічалі 23 рэсурсныя цэнтры ўстаноў адукацыі, праводзіўся з мэтай актывізацыі іх дзейнасці па ўдасканаленні метадычнага патэнцыялу, накіраванага на падтрымку педагогаў Брэстчыны ў вырашэнні праблем выхаваўчай работы, прапаганды эфектыўных напрацовак і стварэння банка даных лепшых узораў метадычнага вопыту ў арганізацыі выхаваўчага працэсу, - расказала метадыст вучэбна-метадычнага ўпраўлення ідэалагічнай і выхаваўчай работы Брэсцкага абласнога ІРА С.Г.Корбут. – Спаборніцтва праходзіла ў 4 этапы, якія ўключалі падрыхтоўку неабходных матэрыялаў і іх размяшчэнне на фестывальных анлайн-пляцоўках, адкрытых на сайце ІРА. На пляцоўцы “Давайце знаёміцца” прэзентаваліся відэавізітоўкі і карты вынікаў работы рэсурсных цэнтраў, на пляцоўцы “Рэкламная кампанія” – метадычныя распрацоўкі тэматычных мерапрыемстваў, на пляцоўцы “Пра нас” – сайты РЦ, на пляцоўцы “Хачу прапанаваць…” – цікавы вопыт работы, абагулены ў мінулым навучальным годзе ў рамках тэмы РЦ, на пляцоўцы “Нашы планы” – перспектыўныя напрамкі дзейнасці ў новым навучальным годзе.

Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені атрымалі рэсурсныя цэнтры “Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы ў сістэме адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі” (Косаўская сярэдняя школа Івацэвіцкага раёна), “Выхаванне культуры здаровага ладу жыцця” (сярэдняя школа № 1 Ганцавіч), “Выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, фарміраванне псіхалагічнай культуры” (сярэдняя школа № 23 Брэста) і “Выхаванне культуры энерга- і рэсурсазберажэння” (сярэдняя школа № 3 Пінска). Пераможцам прысвоены статус абласных рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце.

Источник: Брестский областной институт развития образования.


753 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме

Единую школьную форму разработали в Минске. Как она будет выглядеть

Капсульную коллекцию единой школьной формы для столичных учеников разработали в Минске. Об этом корреспонденту агентства «Минск-Новости» рассказал председатель комитета п...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 259

Топ 10 шагов по закреплению молодого специалиста в УОСО

Кадровый дефицит в системе образования ощущается по многим предметным направлениям. Качество и количество специалистов, уверенно или робко входящих в систему общего средн...
№ 11 (143) 2023 Киселев Александр,
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 822
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок